How can we help?

Увайсці

Пасажыр не заплаціў ці аплаціў паездку часткова

Разам з Bolt кліенты могуць аплачваць паездкі ў дадатку (банкаўскай карткай) ці гатоўкай.

Кіроўца сам нясе адказнасць за наяўны разлік з кліентамі. Калі кліент аплачвае паездку па безнаяўным разліку, вы пабачыце адпаведнае паведамленне ў дадатку. Калі ласка, не бярыце з кліента наяўныя сродкі за паездку з безнаяўным спосабам аплаты.

Азнаёмцеся з наступнымі рэкамендацыямі да вашай першай паездкі:

  • Па сканчэнні паездкі з наяўным разлікам ветліва папрасіце кліента аплаціць паездку
  • Калі кліент адмаўляецца плаціць ці аплачвае паездку часткова, не пацвярджайце кошт
  • Паведаміце пра праблему з коштам і таксама скантактуйце са службай падтрымкі
  • Мы прымем усі неабходныя захады, каб вынайсці выйсце з сітуацыі

Напачатку кожнай паездкі кіруйцеся наступнымі рэкамендацыямі:

  • Ветліва папрасіце пацвердзіць імя кліента, якое пазначана ў праграме
  • Пераканайцеся ў тым, што спосаб аплаты абраны правільна - гатоўкай ці банкаўскай карткай
  • Заўсёды майце пры сабе рэшту. У выпадку адсутнасці рэшты ў кіроўцы, кліент можа аплаціць паездку не цалкам ці не аплаціць зусім.

Калі ласка, скантактуйце з нашай службай падтрымкі праз дадатак, калі ў вас ёсць дадатковыя пытанні альбо вам патрэбна дапамога.

Ці быў гэты артыкул карысным?